5 жніўня, напярэданні дня нараджэння Героя Сацыялістычнай Працы, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Аляксандравіча Баума ў аг. Геранёны ў рамках гісторыка-краязнаўчага праекта “Гісторыя. Падзеі. Людзі” для пажылых людзей прайшоў вечар памяці “Славуты земляк”.
Падчас мерапрыемста гучалі ўспаміны аднавяскоўцаў, чыталіся вершы. Прайшоў прагляд відэафільмаў пра славутага земляка “Чалавек і яго лёс”, “Хроніка. Геранёны. 70-я”. З незвычайна складанай і гераічнай біяграфіяй Уладзіміра Аляксандравіча Баума прысутных пазнаёміла мясцовы краязнаўца Алена Іванаўна Смаленічэнка.