Вынікі абласнога конкурсу на лепшага рэжысёра (рэжысёрска-пастановачную групу) культурна-масавага мерапрыемства

У 2021 годзе на Гродзеншчыне з мэтай выяўлення і падтрымкі наватарскіх плыняў у арганізацыі масавых мерапрыемстваў стала правядзенне абласнога конкурсу на лепшага рэжысёра (рэжысёрска-пастановачную групу) культурна-масавага мерапрыемства. На суд журы было прадстаўлена 16 заявак (культурна-масавых мерапрыемстваў).

За паспяховы ўдзел у абласным конкурсе на лепшага рэжысёра (рэжысёрска-пастановачную групу) культурна-масавага мерапрыемства ўзнагароджаны:

 

ДЫПЛОМ I ступені

ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш” (рэжысёр — Мацкевіч Таццяна Леанідаўна)

 

ДЫПЛОМ IІ ступені

ДУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”
Мерапрыемствы, прымеркаваныя 80-й гадавіне пачатку
Вялікай Айчыннай вайны “А в памяти живут три слова: сегодня началась война…”

 

ДЫПЛОМ IІІ ступені

аддзел культуры і вольнага часу “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці”
ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Свята паэзіі “У госці да Алаізы”, прымеркаванае да 145-годдзя  А. С. Пашкевіч (Цёткі)

 

Спецыяльнымі дыпломамі былі адзначаны:

 

“ЗА ЗАХАВАННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ СПАДЧЫНЫ”

аддзел культурна-масавай і асветнай работы аг. Суботнікі
ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”
Шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”  (аг. Жамыслаўль)

 

“ЗА ЗАХАВАННЕ НАРОДНЫХ ТРАДЫЦЫЙ І ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЮ СЯРОД МОЛАДЗІ”

сектар культуры і дасуга “Залескі дом культуры”
ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”
Этнасвята “Купальскія ігрышчы” (рэжысёр — Ліс Аксана Уладзіміраўна)

 

ЗА ЛЕПШАЕ СВЯТА ВЁСКІ І “ДАБРАЗЫЧЛІВЫЯ СУСЕДСКІЯ АДНОСІНЫ”

ДУК “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”
Свята “Ятвезьскія суседзі” (рэжысёр — Клімуць Алена Генадзьеўна)

 

ЗА АДРАДЖЭННЕ КУЛЬТУРНЫХ ТРАДЫЦЫЙ

ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Брэндавае свята “Маёнтак Дамбавецкага запрашае на шляхецкі баль” (рэжысёр — Габіс Алена Чаславаўна)

 

ЗА КАНЦЭПТУАЛЬНАЕ ВЫРАШЭННЕ І ЎДАЛАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ

ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”
Свята мора – 2021(рэжысёр — Янчы Дар’я Паўлаўна)

 

Дыпломы “За ўдзел”:

 

ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”
Народнае  гулянне “Масленица щедра – веселись хоть до утра”

 

ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”
Фестываль таленавітай моладзі “Молодёжная волна”

 

ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Абласны фестываль бардаўскай песні памяці У.Высоцкага “Музыка сэрцаў”

 

ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Этнафэст “Мястэчка”

 

ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”
Святочны юбілей “Віншуем родны горад!”, прысвечаны 680-годдзю г. Ашмяны

 

філіял “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”
ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Свята “На кірмаш у Пагародна” (рэжысёр — Салмановіч Святлана Вацлаваўна)

 

аддзел метадычнай работы
ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Тэатралізаванае прадстаўленне “Сверкай огнями, ёлка!”

 

ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Урачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай навагодняй ёлцы раёна “Новогодние огни приглашают в сказку” (рэжысёр — Грахоўская Вераніка Уладзіміраўна)