Выстаўка дзіцячай творчасці Ашмянскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Души и рук творенье”

8 снежня дэманстрацыйная зала Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ветліва адчыніла дзверы для наведвальнікаў выстаўкі дзіцячай творчасці Ашмянскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Души и рук творенье”. У выстаўцы бяруць удзел юныя мастакі ўзорных студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”АртМир” і “Чароўны куфэрак”.
Прысутных на адкрыцці выстаўкі павіталі: начальнік аддзела ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Давыдзік Сяргей Мікалаевіч; намеснік дырэктара Гродзенскага АМЦНТ Рамановіч Наталля Іосіфаўна. Паколькі цэнтральная экспазіцыя выстаўкі прысвечана каляднай тэматыцы, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры Ірына Гарчычка пазнаёміла з традыцыямі святкавання Ражства і Каляд на Гродзеншчыне.
Вядучы імпрэзы Пятрук Андрэй Пятровіч, супрацоўнік Гродзенскага АМЦНТ, пазнаёміў студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ўсіх прысутных з тварчасцю кожнага ўдзельніка выстаўкі.
Калі вы хочаце акунуцца ў антураж калядных святаў, адчуць казачную атмасферу чакання навагодніх цудаў, заходзьце да нас у Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, што па вул. Савецкай, 8.