Выстава «Крыніца натхнення» прымеркаваная да Года гістарычнай памяці

10 верасня школьнікі 6-7 класаў ДУА «Гімназія № 6 імя Ф. Э. Дзяржынскага г.Гродна» і ДУА «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І.Дубко» наведалі выставу «Крыніца натхнення» прымеркаваную да Года гістарычнай памяці- майстроў народнай творчасці і мастакоў аддзела раместваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раенны цэнтр культуры і народнай творчасці» арганізаваную ў ДУК «Гродзенскі АМЦНТ».
На экспазіцыі выстаўкі яны пазнаеміліся з габіленам майстра А.Ф.Шунейка «Вясна Панямоння», а так сама з такімі накірункамі творчай дзейнасці Лідчыны, як ткацтва, традыцыйны народны касцюм, кераміка, саломапляценне, выцінанка, этнаграфічная і шпяневая лялька, разьба па дрэве, роспіс на яйках (пісанкі), жывапіс акрылам, алеем, і іншае.
Для ўсіх удзельнікаў выстаўкі крыніцай натхнення з’яўляецца родная культура, духоўны стрыжань сваіх продкаў, якія мелі непасрэднае дачыненне да традыцыйнага рамяства і народнай творчасці.