Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Талака” філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”
Год заснавання: 1995
Мастацкі кіраўнік: Марына Аляксееўна ЛЕСАГОР
Ансамбль “Талака” заснаваны на беларускім песенным і танцавальным фальклоры. Зборам матэрыялу, аранжыроўкай, харэаграфічнымі пастаноўкамі займаюцца непасрэдна кіраўнікі ансамбля. У склад калектыву ўваходзяць харавая, харэаграфічная і інструментальная групы. Ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” ансамблю было прысвоена ў 2012 годзе.
Беларускія народныя песні і вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, створаныя ў калектыве на працягу 20 гадоў, яскрава адлюстроўваюць асаблівасці побыту і гістарычнага мінулага нашага народа. Асобнае месца ў рэпертуары ансамбля займае фальклорная спадчына Расіі і Украіны.
Калектыў шмат гастралюе і выступае на мерапрыемствах рознага ўзроўню. “Талаку” неаднойчы запрашалі да ўдзелу ў канцэртах майстроў мастацтва ў Палац Рэспублікі, Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, Свяце беларускага пісьменства і інш. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Талака” – лаўрэат I ступені Рэспубліканскага свята-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Г.І. Цітовіча, неаднаразовы дыпламант абласных і рэспубліканскіх галіновых аглядаў-конкурсаў мастацкай творчасці.
Ансамбль “Талака” адрозніваецца прафесійнай манерай выканання, непаўторнасцю кожнага песеннага нумару, няспынным творчым пошукам і высокай сцэнічнай культурай.