Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” дзяржаўнай установы “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”
Год заснавання: 1996
Мастацкі кіраўнік: Ганна Уладзіміраўна САФРОНАВА
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” складаецца з дзвюх груп: асноўнай (канцэртная) і падрыхтоўчай (эксперыментальная студыя “Бубенчики”). Напрамак творчай дзейнасці калектыву звязаны з рознымі відамі тэатральнага жанру. У рэпертуары музычна-драматычнага тэатра 15 спектакляў, 7 з іх – дзеючыя. Агульная колькасць удзельнікаў канцэртнага складу калектыву – 30 чалавек ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.
Пачынаючыя акцёры заўсёды здзіўляюць гледачоў здольнасцю перадаваць ідэйны змест драматычнага твору, уменнем ужывацца ў складаныя ролі і смела трымацца на сцэне. З кожным годам акцёрскае майстэрства юных артыстаў развіваецца і ўдасканальваецца.
Званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” музычна-драматычнаму тэатру было нададзена ў 2010 годзе. “Гарадзенскі званочак” – пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю тэатраў дзяцей і моладзі “Віграшэк” у г. Сувалкі (Рэспубліка Польшча); Міжнароднага фестывалю тэатраў дзяцей і моладзі “Балтык-Сатэлід” у г. Сейны (Рэспубліка Польшча); Міжнароднага фестывалю “Тэатральны калейдаскоп” (Расія, г. Санкт-Пецярбург); абласнога фестывалю ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” ў г. Слоніме; Міжнароднага праекту сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці “Апельсиновая берёза” у г. Орша і інш.
Музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” вядзе шырокую гастрольную і канцэртную дзейнасць, арганізоўвае дабрачынныя спектаклі ў школах, дзіцячых садах, дамах для дзяцей-сірот, ва ўстановах культуры горада, раёна і вобласці. Таленавітая рэжысура і сцэнаграфія, яскравыя акцёрскія работы, пошукі новых творчых падыходаў да сцэнічнага ўвасаблення драматычных твораў – калектыў няспынна ўдасканальвае сваё майстэрства і мэтанакіравана крочыць наперад да будучых вяршыняў.