02.03.2026 г.
27 студзеня ў Корнадзьскiм сельскiм філіяле — клубе ДУК «Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» адбылося адкрыццё абноўленага музейнага пакою «Быт беларускага народа».
Кожная дэталь у пакоі — прадмет мэблі, вышыўка на ручніку, ганчарны посуд — распавядае сваю гісторыю. Здаецца, вось-вось пачуеш гук вязальных спіц бабулі, якая сядзіць у вакна зімовым вечарам.
Такія залы, а іх ва ўстановах культуры вобласці звыш 70, запрашаюць задумацца аб прастаце чалавечага шчасця, любові да зямлі і дома, беражлівасці і мудрасці пакаленняў.
Менавіта тут разумеешь, наколькі важныя традыцыі, якія перадаюцца з рук у рукі.
Музейныя экспанаты становяцца жывымі сведкамі мінулага, якія дазваляюць дакрануцца да каранёў свайго народа, адчуць сувязь часоў і адчуць сябе часткай вялікай гісторыі нашай зямлі.
Экспазіцыя перарадзілася — пачуцці засталіся ранейшымі!

































