Рубрыка-праект “Жанчыны Лідчыны – захавальніцы культуры Панямоння” ў рамках года беларускай жанчыны.

10.03.2026 г.

Паповіч Станіслава Іванаўна, 1946г.н., родам з в. Пішчоўцы, Лідскага раёна. У в. Збляны пераехала за мужам у 1968г. Працавала ветэрынарным фельчарам у калгасе ім. Куйбышава. Паліхромнай вышыўкай у тэхніцы крыжа і гладзі на ручніках пачала займацца яшчэ дзяўчынай у 1960-х гг. выкарыстоўвала розныя прыклады кампазіцыйнага размяшчэння раслінных узораў і кветак, якія былі папулярнымі ў тагачаснай мясцовасці. Пераехаўшы ў вёску Збляны, атрымала каштоўныя навыкі ў ткацтве. Станіслава Іванаўна — удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. Узнагароджана медалём. Дапамагала  аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ»ЛРЦКіНТ» у зборы песеннага і вуснага фальклору ў вясельных абрадах, кулінарыі, перадала ў дар тканыя вырабы сваёй свекрыві, ручнікі, накідкі на падушкі і прадметы адзення. Рэчы ўяўляюць каштоўную этнагарафію першай паловы ХХ ст.

Больш падрабязна Instagram