АД ПАЭЗІІ Ў НІТКАХ ДА КЕРАМІЧНАГА ПЕРАЗВОНУ

04.02.2026 г.

У фае Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра сёння, 4 лютага, разгарнулася выстаўка творчых дасягненняў у рамках пасяджэння калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама па выніках работы сферы культуры за 2025 год, якую наведала кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У экспазіцыі прадстаўлены сапраўдныя мастацкія здабыткі, якія ўзбачаюць і праслаўляюць культуру Гродзеншчыны. Выставачныя проекты ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” дэманструюць працавітасць, мэтанакіраванасць, iнавацыі і павагу да традыцый нашых таленавітых землякоў.

Пачэсныя ўдзельнікі – выбітныя ўмельцы, якія ў мінулым годзе атрымалі статус народнага майстра Рэспублікі Беларусь.

І ў цэнтры ўвагі – экспазіцыя Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, прысвечаная Году беларускай жанчыны.