БАЦЬКОЎСКУЮ СПАДЧЫНУ ЗАХАВАЕМ НА ВЯКІ

06.09.2025

БАЦЬКОЎСКУЮ СПАДЧЫНУ ЗАХАВАЕМ НА ВЯКІ — музей нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад адкрытым небам Гродзеншчыны чакае наведвальнiкаў Дня беларускага пісьменства ў Лідзе!
А ці чулі вы, што птушкі з беларускага золата сімвалізуюць душы продкаў-ахоўнікаў? А ці ведаеце, што ахайная папяровая фіранка некалі была прыкметай спраўнай гаспадыні?..
Тысячамі самых разнастайных сакрэтаў саломапляцення і выцінанкі валодаюць сучасныя майстры Гродзеншчыны і ствараюць настолькі вытанчаныя вырабы, што іх творчасць нават на сусветным узроўні прызнаецца эталонам сучаснага мастацтва.
Больш за 50 майстроў сёння з’яўляюцца носьбітамі і практыкамі рамяства саломапляцення, элемент прадстаўлены ва ўсіх 17 раёнах і г. Гродна. Арэал распаўсюджвання мастацтва выцінанкі ў Гродзенскай вобласці ахоплівае 7 раёнаў і г. Гродна, носьбітамі традыцыі з’яўляюцца 12 майстроў.

Запрашаем пазнаёміцца з нацыянальнымі брэндамі – мастацтвам саломапляцення і выцінанкі, занесенымі ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА