26.09.2026 г.
Што можа быць утульней водару свежага хлеба і цёплай гасціннасці? Мы стварылi атмасферу сапраўднай беларускай хаты, каб паказаць галоўны скарб Гродзеншчыны — яе кулінарную душу.
У нашым «чырвоным куце» сабраны галоўныя рэцэпты краю:
* Свіслацкі раён: румяная «Паразаўская банкуха».
* Ваўкавышчына: велічныя вясельныя караваі, у кожны завіток якіх ўплецены мудрыя пажаданні маладым.
* Слонімшчына: каляндарна-абрадавая выпечка, якая стагоддзямі праводзіла зіму і клікала вясну.
* аг. Адэльск (Гродзенскі раён): сакрэты рэгіянальнага печыва, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
А яшчэ смачныя «выкрунтасы» з Бераставітчыны и пах духмянага хлеба ад гаспадынь з Дзятлаўшчыны.
Тут няма выпадковых страў — толькі Жывая спадчына, замяшаная на любові да роднай зямлі.
Гэта не проста выстава! Вы зможаце зазірнуць у печ, даведацца сакрэты ідэальнага тэсту ад захавальнікаў традыцый і сагрэцца кубкам духмянай гарбаты ў самым душэўным месцы свята. Прыходзьце спрабаваць Гродзеншчыну на смак!




































