15.06.2026 г.
Ашмяншчына знакамітая сваімі людзьмі, адным з якіх лічацца Крыштаф Дарагастайскі. У Мураванай Ашмянцы ў яго была друкарня, дзе выйшла ў свет кніга аб конях «Гіпіка».
20 чэрвеня 2026 г. у 15:00 у аг. Мураваная Ашмянка адбудзецца СВЯТА ДОБРАГА СУСЕДСТВА «ЗЕМЛЯКІ».
У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пад эгідай абласнога праекта «Вяселле па беларускім канонам».
У аснове мерапрыемства гісторыя пра тое, як даўней у гэтым гістарычным месцы жыццё было непарыўна звязана з коньмі. Коні былі сімвалам дастатку, хуткасці і сувязі паміж людзьмі. Менавіта на лепшых конях адпраўляліся сваты ў суседнія вёскі і гарады.
Вясельны цягнік, на чале якога заўсёды ехаў жаніх на самым прыгожым кані, быў першым «мостам» паміж дзвюма сем’ямі, паміж дзвюма суседскімі абшчынамі.
Свята ўзнаўляе гэты шлях: ад ушаноўвання каня-працаўніка да стварэння новай сям’і, якая становіцца асновай добрасуседскіх адносін.


























