«ВЕЛIКОДНЫ ПАДАРУНАК» У РУКАХ І СЭРЦЫ

19.03.2026 г.

Майстар-класы ў рамках адкрыцця абласной выстаўкі-конкурсу «Велікодны падарунак» сабралі сёння ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці мноства прыхільнікаў традыцый.

Дамініка Кавалёнак, Ірына Шавельская і Часлава Чараднікова, носьбіты гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Выраб велікодных вербаў (пальмаў) на Гродзеншчыне” зачаравалі гасцей сакрэтамі нарыхтоўкі сухацветаў і багаццем колераў.

Майстар-клас па традыцыйным роспісе велікодных яек г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна прадэманстравала адна са старэшых носьбітаў рамяства Антаніна Юрчэня.
Аўтарскі падыход па роспісе велікодных яек з традыцыйнымі матывамі прадставіла Алена Садаўнічая з Мастоў.

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ТВОРЧАСЦІ І СУСТРАКАЙЦЕ СВЯТА РАЗАМ З НАМІ!
+375(33)6558758