02.06.2026 г.
ЧАС БЕРАГЧЫ ГАЛОЎНАЕ!
Культура — гэта жывая рака, якая цячэ скрозь стагоддзі, і яе плынь ствараюць нябачныя, але самыя важныя патокі. І калі матэрыяльная культура — гэта рэчышча гэтай ракі, то нематэрыяльная спадчына — гэта сама вада, якая дае ёй жыццё.
Элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны — гэта душа народа, яго калектыўная памяць, якая захоўваецца не ў камені, а ў сэрцах людзей.
Гэта тое, што нельга памацаць рукамі, але можна адчуць душой.
Гэта жывая сувязь часоў, якая робіць нас адзіным народам.
Але як захаваць гэтую далікатную нітку? Як дакрануцца да гэтай жывой гісторыі?
Мы запрашаем вас адправіцца ў сапраўднае падарожжа ў часе!
На абласной выстаўцы «Вяртанне ды вытокаў» гэтыя нябачныя плыні здабудуць форму, гук і колер.
Вы не проста ўбачыце экспанаты — вы іх пачуеце і адчуеце:
- цяпло глінянага збана, які толькі што выйшаў з печы ганчара
- удыхнеце водар бабулінага каравая
- станеце сведкам таго, як ажываюць абрадавыя дзеянні, а ногі самі просяцца ў скокі пад
- забіяцкую кадрылю.
АДКРЫЦЦЁ 4 ЧЭРВЕНЯ Ў 15:00
Тут гісторыя гаворыць з вамі галасамі майстроў, песнямі і легендамі.
Прыходзьце, каб ВЯРНУЦЦА да ВЫТОКАЎ і ДАКРАНУЦЦА да душы свайго народа па адрасе: вул. Савецкая, 8.
Даведкі па телефоне: +375336558758





























