Выстаўка «Фарбы спадчыны маёй»

23.07.2026 г.

30 Ліпеня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага АМЦНТ адкрыецца справаздачная выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Зэльвенскага і Карэліцкага раёнаў

Будзе прадстаўлена больш за 120 работ ад 20 майстроў народнай творчасці раёнаў па саломапляценні, ткацтве, ганчарстве, разьбе па дрэве і інш. У экспазіцыю выстаўкі ўвойдуць рэплікі жаночых, мужчынскіх і дзяцячых народных строяў.

Упершыню на выстаўку завітаюць творы мастацтва сямейнай дынастыі майстроў народнай творчасці з Карэліцкага раёна — мастака Аляксандра Салдатава і мэтра саломапляцення Веры Салдатавай!

г.Гродна, вул. Савецкая, 8

У 15:00

+375 (33) 655-87-58