12.04.2026 г.
У філіяле “Дварэцкі дом культуры” працягваецца Тыдзень традыцыйнай культуры. І тут сапраўдныя цуды!
На пазнавальна-інтэрактыўнай праграме “Вялікодныя цуды: ад Вербніцы да святочнага стала” госці не проста паслухалі гісторыю, але і сталі яе часткай.
Што было:
- Даведаліся пра кожны дзень тыдня перад Вялікаднем — ад Вербніцы да святочнай нядзелі.
- Уласнымі рукамі склалі букет з вярбы і зразумелі, чаму нашы продкі так шанавалі асвячэнне вербачак.
- Паспрабавалі сябе ў сапраўдным мастацтве: фарбавалі і распісвалі яйк, гэта не проста ежа, а сімвалы жыцця!
- Сабралі традыцыйны велікодны кошык — сакрэтамі дзяліліся самыя дасведчаныя.
- І, самае салодкае, — дапамагалі рыхтаваць святочны сямейны стол.
Атмасфера была па-сапраўднаму цёплай і духоўнай.





























