Віншуем з узнагародай!

25.05.2026 г.

Ашмянская «Жытніца» зноў на вышыні! Народны ансамбль народнай песні “Жытніца” філіяла “Сельскі клуб аг. Кракоўка” ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” стаў Лаўрэатам III ступені адкрытага конкурсу “Браслаўская харавая асамблея” у рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”.

Гэта заслужаная ўзнагарода за вашу працу, талент і бязмежную любоў да роднай песні! Вы дорыце нам сапраўдную душу Беларусі, і кожнае ваша выступленне — гэта свята для сэрца!


Жадаем калектыву невычэрпнага натхнення, новых творчых вяршынь і яшчэ больш гучных апладысментаў!

Гонар за нашых! Далей — больш!