22.12.2025 г.
За значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень ганаровае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» пацвердзілі:
- ўзорны музычна-драматычны тэатр «Гарадзенскі званочак» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і народны ансамбль народнай песні «Бліскавіца» Гродзенскіх электрычных сетак.
«Мы дзякуем вам за вашу нястомную працу, за кожную ноту, за кожнае слова, за кожны рух, якія вы дорыце гледачам. Няхай кожнае ваша выступленне напаўняе сэрцы гледачоў радасцю, гонарам і пачуццём прыналежнасці да непаўторнай беларускай культуры.»
Шчыра віншуем калектывы з пацвярджэннем ганаровага звання і жадаем новых творчых перамог і яркіх адкрыццяў!






























