ГРОДНА РЫХТУЕЦЦА ДА ВЯЛІКАДНЯ: свята-кірмаш разгорнецца на Савецкай

14.03.2026 г.

УЖО 28 САКАВІКА цэнтр Гродна напоўніцца атмасферай творчасці! Каля МЦ «Гродна» пройдзе рэгіянальны кірмаш «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня».

Гэта будзе не проста рынак, а сапраўдны фестываль, куды з’едуцца лепшыя майстры і калектывы вобласці.

Што чакае гасцей?
— Традыцыі ўжывую. На пляцоўцы «Жывыя традыцыі Гродзенскага краю» можна будзе распісваць яйкі, аздабляць вербы, ткаць ці выразаць выцінанкі.
— Падарункі са смакам. Выстаўка-продаж «Завітай-купляй» прапануе ўсё неабходнае да свята — ад сувеніраў да атрыбутаў Вялікадня.
— Жаночыя сакрэты. Сёлета асобная ўвага нададзена Году беларускай жанчыны. На пляцоўках «Дзявочая краса» і «Лялька ў карагодзе жыцця» навучаць павязваць хусткі і пакажуць калекцыі лялек.
— Музыка і забавы. Будуць гучаць народныя песні і найгрышы.
— Дзецям — гульнёвая пляцоўка «Забаўляльны куфэрак» з тэатрамі лялек.
— Кантактны заапарк.
Запрашаем сустрэць вясну разам і выбраць падарункі!