27.07.2026 г.
Падарожжа ў часе: зазірнулі ў стары сельскі домік. Ніякага музейнага холаду за шклом-толькі жывыя гісторыі. Дакрануліся да печы, якая вельмі старанна калісьці карміла селяніна….пасядзелі ў чырвоным куце….і паглядзелі на свет праз старадаўняе акенца. Менавіта тут разумееш, як жылі нашы продкі: проста, мудра і ў неверагодным згодзе з прыродай.
Гудзевіцкі фэст-гэта не пра экспанаты. Гэта пра тое самае пачуццё, калі прыязджаеш у госці да каханай бабулі ў вёску. Стомленыя ад гарадской мітусні плечы тут непрыкметна расслабляюцца. Заставайцеся даўжэй, грэйцеся душой!


























