Гэта не толькі гліняны звон

05.08.2026 г.

Сябры, рыхтуйце вушы і сэрцы! На нашым фестывалі ў аг. Крэва будзе горача не толькі ў горне майстроў-ганчароў. Усе госці свята трапляюць у сапраўдную музычную казку!

Паміж дэманстрацыяй лепкі на ганчарным крузе вас чакаюць жывыя выступленні самых гарачых калектываў Гродзеншчыны і Беларусі:

«Талер» (Ліда) — зарадзіць панямонскай энергетыкай;
«Княжыч» (Наваполацк) — акуне ў магію архаічных спеваў;
«Кушлянская капела» (Смаргонь) — падхопіць рытм старадаўніх танцаў;
«Гулянок» (Смаргонь) — пакажа, як гуляе моладзь;
«Хутарок», «Вечарынка» і эстрадная студыя «Міраж» — ствараць атмасферу сапраўднага народнага гуляння.

Старадаўняя музыка ля сцен замка і цёплая гліна ў руках! Прыязджайце танчыць і слухаць!