ДЗЕНЬ РОДНАГА, СВАЙГО З ТРАДЫЦЫЙНЫМ МАСТАЦТВАМ

28.03.2026 г.

Новую творчую ідэю рэалізаваў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці сумесна з майстрам па саломапляценні Наталляй Кірко з Цэнтра рамёстваў «Спадчына» г.Гродна.

Напярэдадні Вялікадня для выхаванцаў і педагогаў дзіцячага сада 108 г. Гродна быў праведзены майстар-клас па вырабе саламянага анёлка.
Мастацтва, унесенае ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, прынеслі ў звычайны дзень цяпло і радасць. Бо кожны выраб з саломкі — вытанчаны, прыгожы, напоўнены душой і стваральнай энергіяй.
Гэта наша сонечная спадчына, наша РОДНАЕ, СВАЁ
Даведкі па тэлефоне: +375336558758