08.07.2026 г.
Ці ведаеце вы, як правільна падлабуньвацца да дзяўчыны «па-шляхецку»? А вось Адольф Быкоўскі ведае! Праўда, у Паўлінкі на гэты конт зусім іншы план…
Пакуль за кулісамі ідуць рэпетыцыі… мы раскрываем карты! Ужо 4 верасня сцэна Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ператворыцца ў сапраўдную беларускую вёску пачатку ХХ стагоддзя. Мы доўга рыхтаваліся і гатовы прадставіць вам прэм’еру, якую немагчыма прапусціць — «ПАЎЛІНКА»!
Чаму варта прыйсці?
— Шыкоўны народны гумар, які актуальны нават сёння
— Жывая атмасфера беларускай вечарыны з песнямі і танцамі
— Шчырая гульня нашых акцёраў, якая закране кожнае сэрца.
Дата: 4 верасня
Уваход: 5 рублёў
Вазьміце з сабой бацькоў, сяброў ці каханага чалавека — гэты спектакль зразумелы і блізкі кожнаму.


























