31.07.2026 г.
Калі вы яшчэ не здагадаліся-мы запрашаем вас на брэндавае свята аг.Поразава Свята ГАНЧАРА, дзе і раскрыем усе сакрэты гэтага мастацтва!
1 жніўня парк гэтага маленькага гарадскога пасёлка ператворыцца ў самую вялікую майстэрню пад адкрытым небам.
Вось што чакае гасцей свята:
Бітва Ганчароў — сапраўднае шоу прафесіяналаў з усёй Гродзенскай вобласці;
«Гліна спявае ў вашых руках» -інтэрактыўныя пляцоўкі з майстар-класамі;
Музей пад адкрытым небам — экспазіцыя старадаўняга поразаўскага посуду;
Галоўны гастранамічны сюрпрыз свята-дэгустацыя знакамітай Поразаўскай банкухі, рэцэпт якой мясцовыя жыхары бераглі не менш старанна, чым сакрэты ганчарнай справы;
Кірмаш майстроў;.
Забавы і песні для ўсіх..
Пачатак урачыстасці запланаваны на 17: 00.
Чуеце? Гліна ўжо спявае.
Чакаем вас у Поразаве, каб разам абудзіць агонь!


























