«ЗАЛЬВЯНАЧКА» ПАКАРАЕ МАЛАДЗЕЧНА!

13.06.2026 г.

Сёння ў Маладзечна пануе неверагодная атмасфера: горад сустракае юбілейны, XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі!

Пакуль госці запаўняюць вуліцы фестывальнага Маладзечна, узорны танцавальны ансамбль «Зальвяначка» ужо рыхтуецца да ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці свята. Бляск у вачах, шыкоўныя беларускія касцюмы і тое самае прыемнае хваляванне перад выступам — нашы дзяўчаты і хлопцы гатовы дарыць сваё майстэрства ўсёй краіне!


Запрашаем усіх далучыцца да гэтага свята мастацтва і паслаць прамяні падтрымкі нашаму калектыву! Мы ведаем, што ваш выступ будзе бліскучым!

«Зальвяначка», вы — наша любоў і наш гонар!