ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАЎКУ!

20.01.2026 г.

Маляўнічыя пейзажы, драўляныя скульптуры і барэльефы з выявамі нашых славутых землякоў, бюсты з гіпсу, гравюры, дакументы і фота з былых часоў — усё гэта прадстаўлена ўвазе наведвальнікаў выстаўкі «Разьбяр святла».
Экспазіцыя ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння мастака, скульптара і разьбяра Аляксандра Ліпеня адкрылася сёння ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Я распавядаў пра нашых ганаровых землякоў, дарыў эцюды тым, якія душой адчулі мастацтва, — гаварыў аб сваім творчым прызначэнні А.Ліпень.

Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ў прывітальным слове падкрэсліла талент мастака і яго вернасць выбранай справе.
Шматлікія госці мелі магчымасць пазнаёміцца з багатымі фондамі ўстановы, якая нядаўна адзначыла 85-гадовы юбілей.

Выстаўка праводзіцца ў рамках супрацоўніцтва ДУК «Гродзенскі АМЦНТ» з УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», дзейнічае па 20 лютага.
8(033)6558758