18.09.2026 г.
Шаноўныя сябры! Восень уступіла ў свае правы, набліжаецца час раўнадзенства, а значыць, што прыйшоў час адзначаць адно з самых шчырых і цёплых народных святаў — «Багач»!
Запрашаем 20 верасня ў Новаяльнянскі дом культуры адзначыць гэты дзень, каб у вашых дамах заўсёды панавалі дабрабыт, здароўе і дастатак!
У праграме:
— Таямніцы «Багача»
Цікавы аповед пра традыцыі і сакральны сэнс свята. Даведаецеся, чаму першы сноп лічыўся сапраўдным гаспадаром у хаце, як нашы продкі віталі восень і якія сакрэты захоўвае беларуская зямля.
— Народныя забавы і гульні
Згадаем дзяцінства і адчуем сапраўдны народны гумар.
— Жывая музыка, спевы і танцы.Мелодыі, якія саграваюць душу. Разам вывучым простыя і вясёлыя народныя танцы, а таксама заспяваем любімыя беларускія песні, якія ведае кожны.
— Майстар-клас «Збожжавушка».Створым сваімі рукамі традыцыйную ляльку-абярэг
Няхай у вашых дамах заўсёды жыве Багач! Чакаем вас!


























