Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ўзорны ансамбль танца «Забавушка» дзяржаўнай установы адукацыі «Лідская дзіцячая школа мастацтваў»Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ўзорны ансамбль танца

Год заснавання: 2001
Мастацкія кіраўнікі: Паўлюкова Святлана Анатольеўна, Валюшкевіч Наталля Аляксееўна

 

Багаты рэпертуар ансамбля гарманічна аб’ядноўвае глыбіню нацыянальных харэаграфічных традыцый і смелыя сучасныя пастаноўкі, заваёўваючы сэрцы гледачоў з першага кроку на сцэне.
За гады плённай працы ансамбль выхаваў не адно пакаленне талентаў і заваяваў мноства высокіх узнагарод на рэспубліканскіх і міжнародных харэаграфічных форумах. «Забавушка» сёння — гэта знак якасці, няспыннае творчае развіццё і заўсёды аншлагавыя выступленні, якія дораць гледачам найлепшыя эмоцыі.