25.02.2026 г.
Выстаўка мясцовых талентаў СЁННЯ адкрываецца ў Гродне!
Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці запрашае ўсіх жадаючых палюбавацца на “Гродзенскае сузор’е талентаў”.
Урачыстае адкрыццё ЎЖО ХУТКА — 25 лютага, у 15:00
У экспазіцыю ўвойдуць сотнi работ, створаных удзельнікамі гурткоў Цэнтра рамёстваў “Спадчына”, народнага калектыву «Гарадзенскi каларыт» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
Сёння наведвальнікаў чакаюць творчыя майстар-класы, выступленне народнага ансамбля песні “Гарадніца” і найбагацейшая экспазіцыя. Драўляныя інсталяцыі, чараўніцтва керамікі, шматвобразныя пано з тканіны, жывапіс, кавальства, вышыўка, выцінанка, аўтарскія лялькі, лапікавае шыццё, аб’ёмныя кампазіцыі з прыродных матэрыялаў – выстаўка нікога не пакіне раўнадушным!
+375336558758
ЗАПРАШАЕМ УСІХ!
Наш адрас: вул.Савецкая, 8






























