З адкрытай душой і шчырым сэрцам! Беларуская гасціннасць у філіяле «Дварэцкі Дом культуры»

29.08.2026 г.

Сапраўдная беларуская шчырасць не ведае межаў! На днях Дварэцкі Дом культуры ператварыўся ў цэнтр прыцягнення для душэўных сустрэч—у госці завіталі турысты з самых розных куткоў Расіі!Творчыя работнікі сустрэлі дарагіх гасцей з асобай цеплынёй і радасцю.

Галоўнай кропкай маршруту стала этнаграфічная экспазіцыя «Побытавая культура беларускага селяніна». Госці з цікавасцю акунуліся ў гісторыю і быт нашых продкаў:

— даведаліся пра сакрэты ўладкавання традыцыйнай беларускай хаты;
— тдакрануліся да старадаўніх прадметаў ужытку, якія захоўваюць цеплыню чалавечых рук;
— адчулі той самы асобы дух утульнасці, сціпласці і мудрасці, якім заўсёды славіўся беларускі народ.

Сустрэча атрымалася цёплай і цікавай! Госці павезлі з сабой не толькі новыя веды, але і часцінку шчырай беларускай душы.

«Госць у хату — Бог у хату!» — кажам мы на Беларусі. Дзверы Дома культуры заўсёды адчынены для сяброў!