22.12.2025 г.
«Жывіца» – гэта не проста назва, гэта сімвал жыватворнай сілы нашай спадчыны, крыніца натхнення.
Яны беражліва збіраюць па крупінках, аднаўляюць і перадаюць нашым сучаснікам усю прыгажосць і мудрасць нацыянальных традыцый, робячы іх зразумелымі і блізкімі сэрцу кожнага беларуса.
Гэтае высокае званне – заслужанае прызнанне працы, бязмежнай адданасці і гарачай любові да роднай зямлі і яе непаўторнай культуры. Гэта знак удзячнасці за тое, што «Жывіца» з гонарам нясе сцяг беларускага фальклору, адкрываючы яго прыгажосць не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету.
Шчыра віншуем кожнага ўдзельніка народнай фальклорнай групы «Жывіца»! Няхай гэтае ганаровае званне стане новым магутным стымулам для далейшых творчых перамог, яшчэ большай папулярызацыі нашых скарбаў і невычэрпнай крыніцай натхнення.






























