Ці ведаеце Вы, што 11 лістапада — дзень Святога Марціна – заступніка млынароў?
Дата абраная нашымі продкамі невыпадкова: канец лета і верасень млынары працавалі не пакладаючы рук, апрацоўваючы сабранае збожжа. І толькі ў канцы лістапада з’яўляўся вольны час. Пасля напружанай працы хацелася адпачыць ўсім: і вяскоўцам, і млынарам.
Вось і з’явілася ідэя падзякаваць млынарам за працу, задаволіць у іх гонар свята – Свята млынароў. Тым больш, ладзілі яго тут здаўна, толькі можа не так шырока і ганарова.
Упершыню за доўгія дзесяцігоддзі, 10 лістапада 2013 года яго аднавілі работнікі культуры Гродзенскага раёна па ўспамінах мясцовых жыхароў, у тым ліку па расказах тагашніх млынароў, якія працавалі ў Адэльску яшчэ ў 50-70-ых гг.
Ужо ў гэту суботу 8 лістапада сустракаемся з вамі а 14.00 гадзіне на абласным Свяце млынароў у а.Адэльск Гродзенскага раёна.


























