08.11.2025 г.
Тое, што рукамі чалавечымі з любоўю створана, — будзе назаўжды жыць у культурнай спадчыне народа! Прыгожая, аўтэнтычная, натхняючая і да вытокаў вяртаючая выстава вырабаў майстроў народнай творчасці Смаргоншчыны «Кірмаш рамёстваў» адкрылася ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры.

Смаргоншчына здаўна славіцца сваімі таленавітымі майстрамі, і сёння яны прадставілі свае працы на выставе, што аб’яднала традыцыі, майстэрства і душэўнасць. Тут кожны выраб дыхае любоўю і стараннем, а кожны майстар — захавальнік беларускай культуры, традыцый продкаў, ператваральнік простых матэрыялаў у сапраўдныя творы мастацтва.


Падчас адкрыцця госці змаглі пазнаёміцца з унікальнымі вырабамі народных майстроў, прыняць удзел у цікавай экскурсіі і захапляльных майстар-класах па розных відах рамёстваў, а таксама атрымаць асалоду ад атмасферных выступленняў творчых калектываў.

Так хораша, калі традыцыі жывуць, яднаюць пакаленні і адкрываюць багаты ўнутраны свет беларускага народа!

Ілона СМАГУР,
загадчык сектара рэкламы і менеджмента ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”


























