КОЖНАЯ ПЯТНIЦА — ДЗЕНЬ РОДНАГА СВАЙГО

20.03.2026 г.

Да маштабнага праекта разам з Гродзенскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці сёння далучылася УП «Гроднадругчармет».
Выстаўка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Роднае, сваё» з фондаў установы культуры прыўнесла ў паўсядзённасць прадпрыемства атмасферу святочнасці і цеплыні.

Змястоўны расповед аб таленавітых мастаках і майстрах вобласці, нашай нематэрыяльнай спадчыне, рэпліках традыцыйнага святочнага адзення ХХ стагоддзя, інсітным жывапісе, багацці рамёстваў напоўніў дзень кожнага наведвальніка выязной экспазіцыі прыемнымі ўражаннямі.

Кожны атрымаў зарад добрага настрою, мноства цудоўных фота, адчуў сілу традыцый і сапраўдны гонар за самае каштоўнае —
РОДНАЕ, СВАЁ!

НАПАЎНЯЙЦЕ ПРАЦОЎНЫЯ ДНІ СВЯТАМ РАЗАМ З НАМІ!
для даведак: +375336558758