06.01.2026 г.
МАРГ запусціў агульнанацыянальны ПРАЕКТ, мэта якой — папулярызацыя беларускіх тавараў. Кожны пятнічны дзень становіцца асаблівым — днём падтрымкі ўсяго беларускага.
Работнікам культуры прапануецца актыўна ўключыцца ў праект і ператварыць кожную пятніцу ў свята нацыянальнай самабытнасці:
- арганізоўваць канцэрты і творчыя вечарыны з выкарыстаннем беларускай музыкі, песень і фальклору;
- праводзіць выставы і кірмашы вырабаў майстроў;
- ствараць інтэрактыўныя зоны са знаёмствам з традыцыямі і культурнымі ініцыятывамі;
- падтрымліваць акцыю ў сацсетках, дзелячыся фота і відэа з хэштэгамі #ДеньРодногоСвоего і #ДзеньРоднагаСвайго.
Культура стане важнай часткай ініцыятывы, аб’ядноўваючы вытворцаў і спажыўцоў, а кожнае мерапрыемства ператворыцца ў крок да ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
«Ад слова да песні, ад танца да традыцыі – выбіраем сваё!»
Мы разам зробім выбар на карысць беларускага – праз творчасць, традыцыі і культуру.


























