14.05.2026 г.
У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбылося ўшанаванне носьбіта НКС «Стравы з таркаванай бульбы. Традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці» Алены Нехведовіч з нагоды яе юбілею.
Алена Станіславаўна актыўная ўдзельніца клубаў майстроў «Скарбніца» і «Восеньскі ўзрост» установы культуры г.Іўе.
Падчас сустрэчы адбылося адкрыццё выстаўкі вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва юбіляршы.
Сардэчна запрашаем наведаць выстаўку да 24 мая і атрымаць асалоду ад прыгажосці.


























