Гэты пачастунак заваюе сэрца кожнага: смачны, духмяны і вельмі незвычайны!
Банкуха — страва для асаблівых, урачыстых выпадкаў. Сакрэтамі яе прыгатавання валодаюць жыхаркі мястэчка Поразава Свіслацкага раёна, што на Гродзеншчыне.
Традыцыя прыгатавання поразаўскай банкухі на Свіслаччыне была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе.
— Кожны, хто працуе з цестам, ведае: яно вельмі адчувальнае, — кажа Алена Андрушка, адна з носьбітак традыцыі. — Памятаю, калі бабуля гатавала банкуху, на кухню заходзіць строга забаранялася — каб халоднае паветра не патрапіла.
Сакрэтаў банкухі шмат! Многа цікавага можна прачытаць ў публікацыі.































