ЛЕТА Ў ТРАДЫЦЫЯХ

19.06.2026 г.

Бераставіцкія прыгажуні з вялікім гонарам далучаюцца да фотачэленджу «Лета ў традыцыях» @grodno_omcnt, прысвечанаму Году беларускай жанчыны!

Беларуская жанчына — гэта сапраўдная душа нашай зямлі. Яна спагадлівая і мудрая, працавітая і пяшчотная, велічная і чароўная. Яе вочы свецяцца дабрынёй, а рукі ствараюць сапраўднае хараство.

Нашы таленавітыя жанчыны, якія працуюць у сферы культуры Бераставіцкага раёна, нясуць народныя традыцыі ў сваіх сэрцах, а нацыянальны строй для іх — не проста адзенне, а глыбіня самабытнай спадчыны продкаў.

Сустракайце лета ў традыцыях разам з Бераставіччынай!