12.06.2026 г.
Сёння на юбілейным XXV Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2026» Гродзенскую вобласць прадстаўляюць нашы таленавітыя ўмельцы.
Цэнтральнай лакацыяй на выстаўцы рэгіёна стала ўнікальная выстава, прысвечаная. Яна — берагiня роду, захавальніца традыцый і натхняльніца прыгажосці.
Што прывезлі майстры з Воранава, Іўе, Ліды і Ашмян?
- Лялькі-абярэгі — цёплыя, тэкстыльныя, са схаванымі сімваламі роду.
- Рушнікі і паясы — сапраўдныя шэдэўры ткацтва з аўтэнтычнымі ўзорамі.
- Выцінанку і саломку — хрумсткую, тонкую, сапраўдную беларускую.
На пляцоўцы кіпяць майстар-класы. Кожны можа не толькі паглядзець, але і дакрануцца сваімі рукамі да творчасці.
Чакаем жыхароў і гасцей Маладзечна на нашай пляцоўцы, каб навучыцца, натхніцца і зрабіць унікальны сувенір з Гродзеншчыны.


























