МАТУЛІНА КУХНЯ. НАРОДНЫЯ СТРАВЫ БЕЛАРУСАЎ

28.08.2026 г.

БУЛЬБА-БУЛЬБАЧКА ПА-ВОРАНАЎСКУ.

«Стравы з цёртай бульбы: прэтэндуем на спадчыну ЮНЕСКА !

Водар дранікаў, які разносіўся па Воранава днямі, — гэта не проста само па сабе свята, а дакладны знак таго, што тут ствараюць сапраўдную кулінарную гісторыю. І гэтая гісторыя мае ўсе шанцы атрымаць сусветнае прызнанне!

Адной з самых прывабных лакацый у мястэчку з’явілася пляцоўка, дзе гаспадыні Гродзеншчыны прадэманстравалі унікальныя стравы з цёртай бульбы.

Гэта быў не проста кірмаш-пачастунак шчодрых беларусаў, а яркае прадстаўленне культурнай каштоўнасці, якая ўжо ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі і вылучана на ўключэнне ў рэпрэзентатыўны Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У рэспубліканскі спіс увайшлі работы з 75 раёнаў. З іх 8-ад Гродзенскай вобласці. Гэта прадстаўнікі Воранаўскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Лідскага і Шчучынскага раёнаў.