Мы запрашаем вас на майстар-клас па маляванні, прысвечаны вобразу сучаснай беларускай жанчыны, яе сіле, каштоўнасцям і ўнутраным рэсурсам!

04.03.2026 г.

Будзем маляваць, дзяліцца думкамі і разважаць аб тым, што для кожнай з нас значыць быць жанчынай сёння. Гэта прастора для спакойных зносін, натхнення і самавыяўлення праз творчасць.

У праграме:
— маляванне ў суправаджэнні супрацоўніка музея (усе матэрыялы прадастаўляюцца: папера для малявання, акварэль, гуаш, алоўкі);
— гутарка і абмен думкамі ў працэсе работы, карткі з пытаннямі для разважання.

Месца правядзення: Новы замак, вул. Замкавая, 20
Дата і час: 7 і 8 сакавіка ў 14:00
Папярэдні запіс па тэлефоне: 71-86-88
+375(29) 61-48-235 (А1)
+375(29) 776-65-88 (МТС)
Працягласць – да 2 гадзін.
Колькасць месцаў абмежавана.
Кошт – 15 руб.