Навагрудчына — зямля легендаў, гісторыі і натхнення!

02.07.2026 г.

У рамках абласнога семінара-практыкума ўдзельнікі мелі ўнікальную магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі старажытнага горада і яго ваколіц. Экскурсійны маршрут стаў сапраўдным падарожжам у часе, дзе кожны камень, кожная вуліца і кожны куток дыхаюць веліччу мінулага.

Помнік Невядомаму Салдату
Першым пунктам стала цырымонія ўскладання кветак да Помніка Невядомаму Салдату. Удзельнікі семінара схілілі галовы ў памяці аб тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба Беларусі.

Рэтра-падарожжа з Навагрудскай гаражанкай
Асаблівую атмасферу стварыла пешаходная экскурсія ад Святланы Чубрык, загадчыка аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі.

Дом-музей Адама Міцкевіча
Адной з галоўных культурных кропак стала наведванне Дома-музея Адама Міцкевіча. Госці пагрузіліся ў атмасферу шляхецкай сядзібы, пачулі радкі знакамітага паэта і адчулі той дух, які калісьці натхняў генія беларускай і сусветнай літаратуры.