НАГОДА ДЛЯ ГОНАРУ! Наша культура — на старонках каштоўнага выдання!

04.08.2026 г.

Сябры, у нас цудоўная навіна, якой мы спяшаемся падзяліцца!
Убачыла свет новая кніга вядомага беларускага этнографа Т. І. Кухаронак «Народныя абрады беларусаў» — і на яе старонках знайшлі месца традыцыі Дзятлаўскага раена!

У выданне ўвайшлі фотаматэрыялы ўдзельнікаў дзіцячага клуба народных традыцый “Крыніца” Дварэцкага дома культуры, якія зафіксавалі жывую гісторыю і самабытнасць нашых народных святаў:
Свята «Саракі» — яскравы вясновы абрад заклікання птушак, цяпла і новага ўраджаю;

Абрад «Вялікдзень» — светлае, душэўнае і велічнае святкаванне беларускага Вялікадня

Для нас вялікі гонар, што абрады і традыцыі, якія мы беражліва захоўваем і адраджаем у аграгарадку Дварэц атрымалі прызнанне на рэспубліканскім узроўні і сталі часткай кнігі, якая захоўвае культурны код беларусаў!

Вялікая падзяка творчай камандзе Дварэцкага дома культуры і ўсім жыхарам, дзякуючы якім народная культура працягвае жыць і натхняць!