НАШЫЯ СКАРБЫ 3 В 1

02.06.2026 г.

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
Скарбы Гродзеншчыны
ВЯСЕЛЛЕ па беларускім канонам

«ГРАЙ, МУЗЫКА, ПРЫПЯКАЙ!»
Ніводнае вяселле на ГРОДЗЕНШЧЫНЕ не абыходзілася без вясковых музыкаў. А ўзровень сямейнага свята ацэньвалі не па тым, наколькі багаты быў стол ці падарункі маладым, а па тым, якія музыкі іграюць на вяселлі.

Кажуць, што калісь танчылі «пад язык», і пад музыку нашых местачковых музыкаў». Так будзе і ў нас на абласным фестывалі «Скарбы Гродзеншчыне».
УПЕРШЫНЮ на Аўгустоўскі канал з’едуцца каля 30 гарманістаў і баяністаў.

Пад гучныя найгрышы музыкантаў:

  • разгорнецца тэатралізаванае шэсце;
  • будзе суправаджацца 17 рэканструяваных народных вяселляў;
  • будуць танчыць побытавыя танцы на фальклорна-інтэрактыўнай пляцоўцы «Ногі ў скокі, сэрца ў песню»;
  • прэзентуецца ўзор выбітнай культурнай каштоўнасці «смаргонскія найгрышы», які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі «вясельнага паяздка» разам з музыкамі пройдуць так па Аўгустоўскім канале, як хадзілі нашыя прадзеды: з песнямі, прыданым для маладых, падарункамі і добрымі пажаданнямі ўсім, хто сустрэнецца.

Гэта будзе не проста прагулка, а жывая гісторыя, дзе кожны крок — гэта нота ў вялікай сімфоніі кахання і жыцця.