25.11.2025 г.
На Гродзеншчыне стартаваў абласны выставачны арт-праект, прысвечаны святкаванню зімовых святаў.
З нагоды набліжэння Раства Хрыстова і Новага года Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці сабраў у глядзельнай зале таленавітых майстроў і аматараў традыцыйнага мастацтва, каб разам пакласці пачатак шэрагу выставачных мерапрыемстваў, якія ў рамках новага праекта пройдуць ва ўсіх раёнах вобласці.
У прывітальных словах галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Анастасія Юр’еўна Пекар адзначыла святочны настрой, які адчуваецца ў вобласці.
Плёну і поспеху ўсім удзельнікам арт-праекта пажадала дырэктар Гродзенскага АМЦНТ Кацярына Васільеўна Хільмончык, якая падкрэсліла, што ён рэалізуецца ўпершыню.
СВЯТА Ў НАРОДНЫМ СТЫЛІ – асалода для творчай душы! Усіх, хто хоча ў гэтым пераканацца, чакаем па адрасе: вул. Савецкая, 8.

































