Паважаныя жыхары і госці горада Гродна!

13.03.2026 г.

Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прапануюць вам карысна правесці час, пазнаёміцца з гісторыяй нашага краю і запрашаюць з 13 па 20 сакавіка на тэматычныя экскурсіі:

Стары замак:

13 сакавіка (пятніца) – экскурсія «Гісторыя вуліцы Замкавай»
Пачатак у 16.30. Кошт – 70 руб. з групы да 15 чал.

20 сакавіка (пятніца) – тэматычная экскурсія «Гісторыя замкавых печаў»
Пачатак у 17.00. Кошт: уваходны білет + 25 руб. з групы да 10 чал.
Збор групы каля касы Старога замка.
Папярэдні запіс абавязковы.
Тэл.: 8(0152)55-06-08, +375 29 543-24-41.

Новы замак:

17 сакавіка (аўторак) – тэматычная экскурсія «Салдацкі доўг імі выкананы свята» (па экспазіцыі, прысвечанай вайне ў Афганістане)
Пачатак у 17.00. Кошт: уваходны білет + 25 руб. з групы да 25 чал.

18 сакавіка (серада) – экскурсія «Гісторыя Гродзеншчыны ў ХІХ-ХХ стст.»
Пачатак у 16.30. Кошт: уваходны білет + 35 руб. з групы да 25 чал.

19 сакавіка (чацвер) – тэматычная экскурсія «Зброя мінулых стагоддзяў»
Пачатак у 17.00. Кошт: уваходны білет + 25 руб. з групы да 25 чал.
Збор групы ў фае Новага замка.
Папярэдні запіс абавязковы.
Тэл.: 8(0152)71-86-88, +375 29 77-66-588.