07.09.2025
«ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ» БРУЯЦЬ НА ЛІДСКАЙ ЗЯМЛІ — заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору праходзяць на Лідскай зямлі ў рамках Дня беларускага пісьменства.
Свята пачалося з дэманстрацыі «Палатна адзінства», на якім майстры вобласці адлюстравалі нашы сапраўдныя культурныя брэнды — усё тое, што нас яднае і з’яўляецца нагодай для гонару за наш славуты край
Гасцей і ўдзельнікаў фестывалю павітала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Клімовіч Алена Віктараўна, якая адзначыла важнасць захавання жыватворных крыніц для маладога пакалення
На святочнай сцэне — фальклорныя калектывы з песнямі нашых бабуль, якія адгукаюцца ў сэрцы кожнага гледача
Спяшайцеся на свята на пл.Леніна ў Лідзе, каб дакрануцца да адвечных каштоўнасцей, у моцы якіх — наша сіла








































