19.06.2026 г.
У другую чэрвеньскую суботу аграгарадок Пархімаўцы адпачывае ад паўсядзенных клопатаў, апранае святочны строй і жыхары мястэчка віншуюць адзін аднаго з “Пархімаўскай весялухай”.
Смачнае частаванне, гукі вясёлай музыкі, здаецца паветра танцуе ў такт свята. Акрамя таго традыцыйнае свята народгага майстэрства, вясковай абраднасці і добрасуседства суправаджаецца сямейным конкурсам “Уладар сяла”.
Як вядома, сям’я пачынаецца са знаёмства бацькоў, дзе можна прасканіраваць позірк цешчы на пятэнцыяльнага зяця, адзнаку, якую дае свякруха нявестцы… Таму гумарыстычная Брама напэўна была на кожным вяселлі…


























