26.05.2026 г.
Віншуем узорны ансамбль танца «Забавушка» (ДУА «Лідская дзіцячая школа мастацтваў») з поспехам на міжнародным узроўні!
24 мая калектыў прыняў удзел у Адкрытым конкурсе народнага танца «Паазерскія тапаткі» ў рамках знакамітага фестывалю «Браслаўскія зарніцы». Гэта свята культуры, якое ўжо шмат гадоў збірае лепшых захавальнікаў традыцый.
«Забавушка» ўзнагароджана Дыпломам Лаўрэата III ступені!
Конкурс у Браславе заўсёды вызначаецца высокай канкурэнцыяй, але майстэрства лідскіх танцораў дазволіла ім узняцца на п’едэстал гонару. Дзякуем кіраўніку за падрыхтоўку, а дзецям — за самаадданасць і любоў да народнага танца!
Толькі наперад, да новых вяршынь!


























