Адкрыццё ўнікальнай прасторы: Дома банкухі. Сёння ў г.п.Поразава, што ў Свіслацкім раёне адбылося святочнае адкрыццё незвычайнага культурнага цэнтра – Дома банкухі. Гэтая прастора створана спецыяльна для тых, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і кулінарнымі тарадыцыямі поразаўскай зямлі.
Што такое банкуха? Традыцыя прыгатавання “Поразаўскай банкухі” ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і захавалася ў г.п.Поразава і вёсцы Карэвічы Свіслацкага раёна.
Майстэрствам валодаюць гаспадыні з некалькіх сем’яў у трох пакаленнях. Толькі двум жанчынам, Алене Козюк і Ганне Шалкевіч, удалося захаваць унікальны спосаб выпякання гэтай чароўнай банкухі, валодае сакрэтамі Алена Андрушка, загадчыца Поразаўскага сектара культуры і вольнага часу, якая ўжо сення стане не протса гаспадыняй ДОМА БАНКУХІ, але і сапраўнай чараўніцай, у руках якой будзе нараджацца банкуха.
Поразаўская банкуха з пачатку ХХ стагоддзя захавалася ў першапачатковым варыянце, без змен і модных кулінарных тэндэнцый. Яна і сёння займае ганаровае месца на стале падчас святаў і вяселляў.
Што цікавага?
Цёплы, як у матулі, каларытны і народны, амаль музейны выгляд прасторы, на сценах старыя фотаздымкі носьбітаў і пераемнікаў традыцыі, на этажэрках — прыгожы гліняны посуд Шопікаў, посцілкі і дываны на старым ложку – утульная атмасфера. Усе тут дыхае водарам традыцый, культурным кодам жыхароў Поразава і захаванай спадчынай ад выбітных кулінараў-носьбітаў.
І печ, якую спецыяльна ўсталявалі… У яе масіўныя цагляныя сцены, вялікія чыгунныя дзверцы і шырокая варачная паверхня са спецыяльнымі прыстасаваннямі, ідэальна прыдатная для традыцыйнай банкухі.
Радасна, што старая печ працягвае жыць сваім жыццём, перадаючы веды і досвед новым пакаленням аматараў сапраўднай хатняй ежы.
Запрашаем усіх жадаючых акунуцца ў атмасферу цяпла, сяброўства, атрымаць асалоду ад кухарскіх традыцый і набыць новыя кулінарныя веды разам з работнікамі Поразаўскага сектара культуры і вольнага часу!
Адкрывайце сэрца новым уражанням і жывіце яркім жыццём з домам банкухі, што ў г.п.Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці!




































